22 студзеня 2020 года адбыўся Агульны справаздачна-выбарчы сход Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”, на якім была зацверджана справаздача Праўлення за 2019 год і адбыліся новые выбары. Кіраўніцтва “Уздыма” засталося ранішнім.
Праўленню таварыства, якое працавала 2 гады, выстаўлена адзнака “добра”.
Сход выбраў новае Праўленне, у якое ўвайшоў цалкам увесь склад старога Праўлення. Але член Праўлення Іна Валюшка ўзяла самаадвод, і на яе месца была выбрана Лілія Воранава.
На пасяджэнні новага Праўлення было выбрана яго кіраўніцтва, яно засталося ранейшым.
Склад Праўлення:
- Жанна Раманоўская – старшыня,
- Таццяна Дзянісава – намесніца старшыні,
- Валерый Амбросаў,
- Алёна Радзівонава,
- Марыта Кавалеўская,
- Жанна Бяляўская,
- Лілія Воранава,
- Людміла Сінякова,
- Вольга Паўловіч.
На наступным пасяджэнні Праўлення будуць размеркаваны абавязкі паміж членамі Праўлення.
Праца Праўлення – валанцёрская, ніхто за яе не атрымлівае зарплату.
“Уздым”