Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

27 снежня завяршыўся першы семестр у Беларускай школе “Вясёлка”  і мы запрасілі гасцей на цудоўнае свята Каляды.

Дзеці разам з дарослымі - удзельнікамі тэатральнага гурта “Чароўны куфэрак” - падрыхтавалі спектакль “У пошуках новага года”. Распарадчык свята (Данііл Арзяеў) запрасіў прысутных адправіцца ў казку.

Ужо ўсё гатова да сустрэчы Новага года: і ялінка ўпрыгожана, і госці сабраліся. Танчаць Сняжынка (Марыана Лудзітэ) разам са Снежнай Бабай (Вольга Паўловіч) вакол ялінкі. Але дзесьці прапаў Дзед Мароз. На яго пошукі адпраўляецца Снягурка (ролю выконвала Ксенія Валодзька) і Кот - вучоны (Аляксей Валодзька).

Бабкі – Ёжкі (Рэгіна Высоцкая і Таццяна Аляксеева) спрабавалі ім перашкодзіць: зламалі сані Дзеду Марозу, наварылі зелля.  Дадалі туды шкоднасці, крыўд і кпінаў злых, ляноты і зайздрасці!  Ледзь адвар паспрабуюць дзеткі, стануць усе ашуканцы і хлусні! Шкодныя, лянівыя і злыя! Прагныя, грубыя, увогуле, дрэнныя!

Вось каб гэтага не атрымалася і шукалі Снягурка і Кот – вучоны  Дзеда Мароза з дапамогай чароўнага шара. Пабывалі ў гасцях у Ўсходняй Прыгажуні (Людміла Сінякова), сустрэлі Санта - Клауса (Кірыл Арзяеў). Вярнуліся дамоў і сустрэлі Дзеда Мароза (Мікола Паўловіч). А потым гулялі, адгадвалі загадкі, вадзілі карагод. І атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза, якія старанна падрыхтавала праўлення таварыства “Уздым”.

Са святам дзяцей і дарослых павіншавала старшыня таварыства “Уздым” Лілія Воранава. Яна прачытала свой верш, а  Станіслаў Валодзька кароткае апавяданне. А далей па традыцыі – чаяванне з салодкімі прысмакамі.

Выказваем словы падзякі за падарункі  члену праўлення Зінаідзе Сіліні і Айвару Сіліньшу, удзельніцы тэатральнага гурта Таццяне Аляксеевай.

Людміла Сінякова

намеснік старшыні таварыства “Уздым”

куратар беларускай школы “Вясёлка”