Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   26 снежня  вакальны гурт “Натхненне” (музычны кіраўнік  Вольга Чапля, мастацкі кіраўнік Лілія Воранава), паэт Станіслаў Валодзька, выканаўца Рыгор Старавойтаў  прынялі ўдзел ў Навагоднім агеньчыку ў Таварыстве нябачачых Даўгаўпілса.

Тут, вітаючы прысутных, С. Валодзька прачытаў свой верш "В Саду ощущений". Рыгор Старавойтаў выканаў песні  "Мінае год" Севярына Краеўскага і Кжыштафа Дзікоўскага (у  перакладзе з польскай мовы С.Валодзькі) і "Костер для двоих" на  словы С.Валодзькі  і музыку Альберта Белуся.

Выступленне вакальнага гурта "Натхненне" таварыства "Уздым" вельмі спадабалася гледачам.

Удзельнікі свята атрымалі прызы ад Дзеда Мароза і Снягурачкі за ўдзел у конкурсах і пачастункі.

Дзякуем спадарыні Людміле Борскай за арганізацыю гэтага маляўнічага мерапрыемства і запрашэнне ў ім паўдзельнічаць. Трэба адзначыць, што гэты год быў вельмі плённым на супрацоўніцтва з таварыствам нябачачых. Спадзяёмся, што яно працягнецца і далей.