22 кастрычніка адбылася літаратурна-музычная сустрэча “Усмешка восені ў паэзіі і музыцы” ў Народным доме Лудзы, арганізаваная мясцовым славянскім таварыствам “Радуга”.
Тут са сваімі рознатэматычнымі вершамі выступілі даўгаўпілчане, сябры беларускага таварыства "Уздым", Лілія Воранава, Тамара Дарафеева і Станіслаў Валодзька. Яны чыталі пра восень, Латвію, Латгалію і пра каханне. Чытанне вершаў чаргавалася з выкананнем песень на рускай і латышскай мовах Жаннай Слядзеўскай (Малта), сярод якіх былі песні “Калі цвілі сады” і “Нідзе няма лепей”, перакладзеныя на беларускую мову Ліліяй Воранавай і Станіславам Валодзькам. Слухачы шчыра апладыравалі паэтам і спявачцы.
Прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з выставай мастацкіх прац Тамары Дарафеевай.
Па заканчэнні канцэрта за чаем вялася размова аб далейшым супрацоўніцтве таварыства “Радуга” і таварыства “Уздым”.
У нас завязалася новае сяброўства і творчыя стасункі з таварыствам “Радуга”. Да новых сустрэч!
https://www.uzdim.lv/be/home/news/310-usmeshka-voseni-paezii-i-muzytsy#sigProId4fd44312ad
