Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   18 кастрычніка ў Доме недзяржаўных арганізацый у Рызе адбыўся Дзень беларускай культуры пад назвай “Калейдаскоп талентаў нашай Латвіі”, арганізаваны беларускімі таварыствамі “Прамень” і “Свята”.

   Гасцей віталі старшыня Саюза беларусаў Латвіі Алена Лазарава і ганаровы старшыня СБЛ Валянціна Піскунова.

   Тут у канцэрце выступілі беларускія вакальныя калектывы: “Надзея” і “Вытокі” (Рыга), “Журавінка” (Вентспілс) і “Натхненне” (Даўгаўпілс); салісты Рыгор Старавойтаў і Людміла Сінкевіч.

   Сярод шэрагу беларускіх народных і аўтарскіх песень у выкананні ансамбля “Натхненне” прагучала песня “Сіні лён” на словы Альфрэда Крукліса і музыку Райманда Паулса ў перакладзе на беларускую мову Ліліі Воранавай; у выкананні ансамбля “Вытокі” - песня “Мірта” на словы Станіслава Валодзькі і музыку Станіслава Клімава. Рыгор Старавойтаў праспяваў песню “Мой родны кут” на словы Якуба Коласа і музыку Ігара Лучанка і ў дуэце з Людмілай Сінкевіч - песню “Вечная любоў” на словы Шарля Азнавура і музыку Жоржа Гарварэнца ў перакладзе на беларускую мову Станіслава Валодзькі.

   Сябрамі таварыства “Уздым” была арганізавана выстава, дзе свае працы прадставілі Дыяна Індрэлэ, Данута Абрамовіч, Леангіна Муйжніецэ і Віктар Бучэль. Прадставілі выставу рушнікоў, якія зараз збіраюцца і захоўваюцца таварыствам. Выставы прайшлі з вялікім поспехам і прыцягнулі ўвагу ўдзельнікаў і гледачоў свята.

   Лілія Воранава прачытала свой верш “Рушнік” і расказаала пра выставу. Станіслаў Валодзька чытаў свой верш “Беларускі арнамент”.

   Упрыгожаннем свята была і выстава карцін мастачкі Надзеі Ізінёвай.

   Выказваем падзяку арганізатарам свята за гасціннасць і супрацоўніцтва.