Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   Раніцай у нядзелю, 12 кастрычніка, гістарычны клуб “Артэфакты” таварыства “Уздым” пад кіраўніцтвам гісторыка – краязнаўца Міколы Паўловіча запрасіў ў падарожжа па гістарычным мясцінам Селіі.

   Наша група накіравалася ў Чырвонку, каб пазнаеміцца з гісторыяй замка і адзначыць традыцыйнае беларускае свята “Багач”.

   Сустрэла нас вельмі прыветлівая гаспадыня Наталля, якая правяла цікавую і пазнавальную экскурсію па замку.

    Замак у Чырвонцы пабудаваны ў стылі неаготыкі баронам фон Ганам у канцы ІХХ стагоддзя з мясцовай цэглы і даламіту. Замак добра захаваўся таму, што ў мясцовага калгаса не было вялікіх сродкаў на перабудову.

   Захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў: сарай для карэт і дом для абслугі. У вялікім парку на трох гектарах расце больш за 15 прыродных экзотаў, пасаджаных гаспадарамі замка. Ёсць такая легенда: за правіннасць работнікаў прымушалі высаджаваць новыя дрэвы, кустарнікі ў парку.

    Самыя значныя гістарычныя падзеі адбыліся падчас Першай сусветнай вайны і грамадзянскай. Па тэрыторыі мясцовых зямель прайшлі нямецкая, савецкая, польская, літоўская, латвійская арміі.  Лёс не дазволіў знішчыць гэты замак. Самае цікавае, што тэрыторыя была занята войскам беларускага асобнага батальёна пры літоўскай арміі. Штабы армій з задавальненнем размяшчаліся ў замку.

   Прыкладна двадцать гадоў таму назад пры рамонце даха знойдзена жменя патронаў, якія ляжалі каля акна гарышча, падрыхтаваныя да бою.

   Калі польская армія заняла Чырвонку і прадоўжыла наступленне на Дзвінск, яна ўключыла часова гэтыя землі Падзвіння ў склад ваяводства Навагрудскага, гміна Браслаўская.

   Вядомы браслаўскі лекар Станіслаў Нарбут быў тэрмінова пасланы ў Чырвонку для ліквідацыі эпідэміі тыфу і лячэння параненых.

   Нямецкая армія разграбіла маёмасць замка і мясцовых жыхароў. Значныя баі адбыліся на Грыве і ў Каплаве.

   У 1920 годзе землі, якія належалі барону фон Гану, латвійскім урадам былі забраны ў дзяржаву. Гаспадарам пакінулі толькі 50 гектараў. Барон прадаў свой замак і астаткі зямлі і з’ехаў у Германію. Кажуць, што ён схаваў на тэрыторыі частку свайго скарба. Але яшчэ ніхто нічога не знайшоў. У замку ёсць свой прывід у вобразе жанчыны.

  У барона фон Гана была вялікая бібліятэка. Ён перадаваў кнігі мясцовай царкоўна-прыхадской школе.

  У даваенны час тут у замку размяшчалася школа, мясцовая ўлада. На другім паверху замка былі кватэры для настаўнікаў і чыноўнікаў. Школа працавала да канца ХХ стагоддзя.

  Зараз тут ёсць памяшканне, якое выкарыстоўваецца для  выстаў і мерапрыемстваў, зала для заключэння шлюбаў. Працуе бібліятэка і невялікая экспазіцыя па гісторыі замка.

  Пасля экскурсіі мы прадоўжылі на тэрыторыі замка ў прыгожым месцы ва ўтульнай альтанцы святкаваць беларускае свята “Багач”, якое падрыхтавалі ўдзельнікі тэатральнага гурта “Чароўны куфэрак”.

  Паветра спрыяла  - свяціла сонейка, ветрык  шамацеў лісцем. Вольга Паўловіч песняй сустрэла нас і абсыпала зернем, пажадаўшы нам багацця і здароў’я. Пад кіраўніцтвам нашай вядучай Таццяны Рудэнка задорна і з добрым настроем адзначылі свята.

  Свае вершы прачыталі нашы паэты: Лілія Воранава, Станіслаў Валодзька, Тамара Дарафеева, Таццяна Аляксеева. Успомнілі традыцыі свята. Гулялі ў цікавыя гульні, танцавалі, спявалі народныя песні і дзякавалі зямле - маці за дары, частаваліся прысмакамі новага ўраджаю.

Вольга і Мікола Паўловічы

члены праўлення таварыства “Уздым”,

удзельнікі тэатральнага гурта “Чароўны куфэрак”