У народным календары славян дзень, які прыпадае на 19 жніўня, называецца Яблычным Спасам. Гэта адно з першых святаў ураджаю; дзень, з якога, паводле павер'яў, прырода разгортвалася ад лета да восені і зімы.
Прырода зменьваецца і надыходзіць восень. Яблыкі і стравы з пладоў новага ўраджаю можна есці толькі з Яблычнага Спасу. У гэты дзень яны асвячаюцца ў царкве.
Яблычны Спас - гэта традыцыя Рускага дома, яна аб'ядноўвае тры спасы: мядовы, яблычны і арэхавы. 19 жніўня ў Цэнтры рускай культуры спявалі і танцавалі разам з артыстамі і гледачы. Свята атрымалася вясёлае, нягледзячы на тое, што «яно з лёгкім сумам нагадвае аб набліжэнні восені».
Свята аб'яднала людзей розных нацыянальнасцей. Выступалі калектывы ЦРК, беларускія і яўрэйскія ансамблі, госці з г. Екабпілса і г. Ліваны. Частавалі і мёдам, і збітнем - старадаўнім гарачым напоем з мёда, вострых прыпраў і травы. Вельмі добры збіцень - не толькі цела сагравае, але і душу.
Калектыў "Натхненне" беларускага таварыства "Уздым" выканаў песню "Спадчына" на словы Янкі Купалы і музыку Ігара Лучанка і "Ода бульбе" на словы Станіслава Валодзька і музыку Альберта Белуся.
Добры настрой гледачоў і цёплае надвор'е падтрымлівалі гледачоў. Ніхто на свяце не сумаваў.
https://www.uzdim.lv/be/home/news/296-yablychny-spas#sigProId90db3aab54
