Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   5 ліпеня, напярэдадні свята “Купалля”, адбыўся дабрачынны канцэрт “Купальскія напевы” у “Садзе адчуванняў” у таварыстве невідушчых Даўгаўпілса.

   Тут выступалі вакальны калектыў "Натхненне" таварыства "Уздым", дуэты Яўген Пашкевіч і Лідзія Знотыня (г. Ліваны), Петэрыс Макавецкі і Майя Рушмане, Рэгіна Родзікава і Таццяна Багданава, салісты Жанна Слядзеўская, Рыгор Старавойтаў і Майя Калныня.

    Гучалі народныя і аўтарскія песні на беларускай, рускай, украінскай і латышскай мовах. Сярод аўтараў гэтых песень былі ўдзельнікі канцэрта Лілія Воранава, Станіслаў Валодзька, Рыгор Старавойтаў, Петэрыс Макавецкі і Майя Рушмане.

   Свае вершы прачыталі Тамара Дарафеева, Лілія Воранава і Станіслаў Валодзька.

   Вядучая Лілія Воранава правяла віктарыну на тэму славянскага свята “Купалля”.

   Выказваем падзяку Людміле Борскай і іншым актывістам таварыства невідушчых за супрацоўніцтва. Рыхтуемся наведаць 26 ліпеня “Свята Нептуна”, якое яны арганізуюць.

Станіслаў Валодзька

член беларускага таварыства “Уздым”

 

фотаздымкі Дыяны Індрэлэ

член беларускага таварыства “Уздым”