Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   13 чэрвеня  адбылася цудоўная сустрэча сяброў  таварыства "Уздым" з прадстаўнікамі інваліднага таварыства  "Punkts Plus": Ільёй Гельфендам, Любоўю Анджэне, Святланай Камісаравай, Ілмарам Анджэнам. У гасцей была магчымасць пазнаёміцца з выставай “Матулін рушнік”, арганізатарам якой з’яўляецца куток рамёстваў “Зробім разам” пад кіраўніцтвам Леангіны Муйжніецэ. Выстава адчынілася 10 чэрвеня.

   Нашы новыя знаёмыя  вельмі прыемныя, сціплыя і таленавітыя людзі. Мы сумесна спявалі, чыталі вершы. І як сказаў наш госць Ілля Гельфанд “далоні забалелі хлопаць”. Пілі гарбату і абмяркоўвалі нашы агульныя справы.

   З  захапленнем слухалі рамансы ў выканнані нашай госці Святланы Камісаравай. На жаль, яна з дзяцінства нявідушчая. Але Гасподзь надзяліў яе выдатным голасам і талентам.

   Спяваў наш дуэт "Сябровачкі" – Рэгіна Родзікава і Таццяна Багданава. Радавалі песнямі ўдзельнікі гурта “Натхненне”. Станіслаў Валодзька і Тамара Дарафеева прачыталі свае вершы.

   Цеплая атмасфера спрыяла добраму настрою. І як заведзена ў нашым таварыстве, ніхто з гасцей не пакінуй сустрэчу без падарунка.

Лілія Воранава

старшыня таварыства “Уздым”

Фота здымкі Дыяны Індрэлэ