12 чэрвеня адбылася чарговая экскурсія , якую правёў кіраўнік гістарычнага гурта “Артэфакты” Мікола Паўловіч, для зацікаўленных гісторыяй роднага горада.
Варшаўская вуліца, не гледзячы на назву, з’яўляецца адным з тых месц, дзе знаходзіцца найбольшая колькасць аб’ектаў, звязаных з беларусамі горада і іх дзейнасцю. Цікавыя факты расказаў Мікалай пра будынкі і людзей.
Касцёл Беззаганнага зачацця панны Марыі, Барысаглебская царква – тут працавалі беларускія святары, буданак Беларускай гімназіі (1922-1935гг.) - зараз гэты жылы дом, “Villa Ksenija” - тут раней былі кватэры настаўнікаў беларускай школы. У беларусаў ёсць добрая традыцыя – падчас свята вуліцы Варшаўскай сустракаць святочнае шэсце польскага таварыства каля будынка беларускай гімназіі. Многа цікавых фактаў і дакументаў пра гімназію размешчаны ў кнізе “Вясёлка”-25”, выдадзенай у 2020 годзе да 25 – годдзя беларускай нядзельнай школы пры таварыстве “Уздым” (рэдкалегія: Людміла Сінякова, Мікола Паўловіч).
За Барыса – Глебскім саборам, ля самай чыгункі, знаходзіцца невялікая вуліца Друйская.
Усе добра ведаюць будынак былога радзільнага дома, дзе нарадзілася шмат жыхароў горада. Да вайны тут была бальніца Чырвонага крыжа, у якой памёр ад туберкулёзу таленавіты малады пісьменнік Віктар Вальтэр, выпускнік Пражскага ўніверсітэта.
Варшаўскай вуліцы не шанцавала. Будынкі гарэлі ў I Сусветную вайну ад нямецкіх дырыжабляў і ў II Сусветную вайну пацярпелі, былі разбураны. Зараз вуліца адрадзілася і працягвае свае жыццё.
Таварыста “Уздым” працуе над пошукам новай інфармацыі і артэфактаў аб беларусах горада.
https://www.uzdim.lv/be/home/news/285-padarozhzha-pa-varsha-skaj-vulitsy#sigProId24ae32d94f
Мікола Паўловіч
гісторык – краязнаўца
член Праўлення таварыства “Уздым”
кіраўнік гістарычнага гурта “Артэфакты”
фотаздымкі Дыяны Індрэлэ