Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   10 чэрвеня ў рамках Дзен беларускай культуры адбылося адкрыццё выставы “Матулін ручнік” у памяшканні таварыства “Уздым” (Палац культуры, вул.Смілшу 92, 206 каб). Арганізатар мерапрыемства куток рамёстваў “Зробім разам”, кіраўніца Леангіна Муйжніецэ. Гэта свята прысвечана дню ручніка, якое адзначаецца 25 мая. Асноўная мэта свята - выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да роднага краю, яго гісторыі, народнай культуры і традыцый.

   Ручнік – найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Пра яго можна шмат чаго гаварыць, шмат паказваць прыкладаў народнага мастацтва. Кожная нітачка ручніка мае свой сімвалічны сэнс. Сёння мы павінны памятаць галоўнае – ручнік гэта не толькі наша гісторыя. Гэта повязь часоў мінулых і сучасных. Бо і сёння бачым ручнікі, якія выкарыстоўваюць пры правядзенні шлюбнага абраду, у царкве, калі сустракаюць хлебам-соллю паважаных гасцей.

   Ручнік – рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з’яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях. Ён адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчыя памкненні і мастацкае светаўспрыманне.

   Жанчыны нашага таварыства захавалі і збераглі ручнікі, дываны і посцілкі сваіх матуль і бабуль. На выставе ручнікі з сямейнага куфэрка Ліліі Воранавай, Леангіны Муйжніецэ, Валянціны Ліпінскай. Шмат ёсць экспанатаў, якія падараваў таварыству гісторык – краязнаўца Мікола Паўловіч.

   Хата была і ёсць для чалавека тым месцам, дзе ён праводзіць ўсё сваё жыццё, калыскай, у якой нараджаецца і расце не адно пакаленне сям’і, дзе гуляюць вяселле і праводзяць у апошні шлях нябошчыка, дзе вырашаюцца самыя важныя справы і абмяркоўваюцца вясковыя падзеі. Кожнае мерапрыемства суправаджаецца выкарастаннем ручнікоў.

   Вось пра гэта і вяла размову на адкрыцці выставы старшыня таварыства “Уздым” Лілія Воранава. Яна  пазнаёміла прысутных з рушнікамі - набожнікамі, якія захаваліся ў яе ад матулі. Гэтым ручнікам больш за 50 гадоў. Распавядала пра ручнікі, якія выкарыстоўваюцца на вяселлі і пахаванні.

   Лілія прачытала свой верш прысвечаны рушніку - набожніку,  які вышывала яе матуля.

   Кіраўніца кутка рамёстваў “Зробім разам” Леангіна Муйжніецэ адзначыла, што ручніком перавязваюць першы сноп, дарагіх гасцей сустракаюць караваем на ручніку.

   Валянціна Ліпінская расказала пра свае ручнікі, якія вышывала яе матуля і прачытала верш, прысвечаны ручнікам, на беларускай мове.

   Намесніца старшыні Людміла Сінякова прачытала верш  Аркадзя Нефрановіча “Беларускі ручнік” і пазнаёміла прысутных з узорамі на ручніках і іх колерамі.

   Мікола Паўловіч таксама дапоўніў пра абрады з рушнікамі і як імі беларусы ўпрыгожвалі свае хаты. 

             Рушнік

Вось я гляджу на свой ручнiк,

Якi матуля вышывала.

Не пажаўцеў яго абрыс,

Хаця гадоў яму нямала.

Ручнiк вiсеў на абразах,

Якiя былi ў нашай хаце.

Той  кут цяпер стаiць ў вачах,

Якi упрыгожвалi рукi мацi.

З душой матуля вышывала

Прыгожы сiнi васiлёк,

З сабой на працу рушнiк брала,

Лажыўся роўненька шывок.

Апошнiя аддаўшы грошы

На нiткi - мулiнэ, тканiну,

Стамляліся  пры лямпе вочы,

Не адпачывалi нi хвiлiны.

Дачушцы кожнай вышывала

Ручнiк, макаткi, абрусы,

Каб сваю хатку ўпрыгожвалі,

Каб памяць мацi  бераглi.

I вось сама я ўжо матуля

Бяру ў рукi свой ручнiк,

Да сэрца яго прытулiла

I позiрк мой на iм  панiк.

Хацiна ўспомнiлася, мацi,

Пасаг якая шые мне.

Як у людзей,  каб у дзiцяцi

Было не так, як у яе.

I слёзы пацеркай сцякаюць

На белы мамiн ручнiчок,

I васiлёк бы мне махае,

Я бачу  лiк яе здалёк.

На гэтым  дзiўным рушнiку

Цвiтуць квяточкi круглы год.

Яны цяпло здалёк нясуць

I зберагаюць ад турбот.

Лілія Воранава

20.04.2018г.

https://www.facebook.com/LilijaSantegra/videos/1733103754264795?idorvanity=603996993074561&locale=ru_RU

Леангіна Муйжніецэ

 кіраўніца кутка рамёстваў “Зробім разам”,

фота здымкі Дзіяны Індрэлэ