Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   21 мая Беларускае культурна-асветніцкае таварыства "Уздым" прыняло ўдзел у мерапрыемстве ў Цэнтры Я.Райніса.   "Valodu koks" ("Дрэва моў") - так называлася сустрэча прадстаўнікоў нацыянальна-культурных таварыстваў Даўгаўпілса.

    Цёплая атмасфера, створаная арганізатарамі мерапрыемства! Прыемныя зносіны ў коле сяброў - членаў нацыянальна-культурных таварыстваў горада! Шмат новай цікавай інфармацыі! Выдатныя выступленні, прэзентацыі, песні ўдзельнікаў!  

   Нашу арганізацыю прадстаўлялі: сябры Праўлення Вольга Паўловіч, Леангіна Муйжніцэ, Таццяна Рудэнка.  

   Намеснік старшыні Людміла Сінякова пазнаёміла з дзейнасцю "Уздыма" і прачытала верш Ліліі Воранавай "Я.Райнісу", Рыгор Старавойтаў выканаў песні на вершы Станіслава Валодзькі. Станіслаў прачытаў свой верш, прысвечаны першай кнізе – буквару (на мерапрыемстве была арганізавана вялікая выстава буквароў на розных мовах, якая стала ўпрыгожаннем гэтай сустрэчы).  

   Перад прысутнымі выступілі старшыня камітэта па культуры і адукацыі Даўгаўпілскай думы Лівія Янкоўская і дырэктар Цэнтра Райніса Ліга Чыбле. Яна расказала аб рабоце гэтай установы культуры і яго планах на будучыню. Супрацоўнік Даўгаўпілскага краязнаўчага і мастацкага музея Крыстапс Юміс распавёў аб гісторыі стварэння і працы школ у Даўгаўпілсе.  

   Вядучай мерапрыемства была Ліга Куліня. Выступоўцы прэзентавалі свае таварыствы, выконвалі песні і чыталі вершы на розных мовах, у тым ліку класіка латышскай літаратуры Яна Райніса.  

   Ёсць усе падставы спадзявацца, што дрэва моў у нашым горадзе, сілкуючыся прасвяднымі сокамі памяці, будзе заўсёды зелянець, квітнець і пладаносіць, чаму шмат у чым спрыяе Цэнтр Райніса.

Людміла Сінякова

намеснік старшыні таварыства “Уздым”