Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

   У нядзелю, 4 мая адбылася ўнікальная для Даўгаўпілса падзея — шэсце ў народных строях «Надзень свой народны строй у гонар Латвіі»,якую ўпершыню арганізаваў Дом Адзінства.

Шэсце ў народных строях — новая традыцыя ў Даўгаўпілсе, якое паказала які прыгожы наш шматнацыянальны горад.  

    У шэсце ад вуліцы Краславас па вуліцы Рыгас да плошчы Адзінства прынялі ўдзел творчыя калектывы "Натхненне", "Чароўны куфэрак" і дзеці беларускай школы "Вясёлка" культурна-асветніцкага таварыства "Уздым".

    Удзельнікі, а іх было больш за 400 чалавек, прайшлі па тым жа маршруце, што і падчас святочнага шэсця на Дзень горада.   Надвор'е было дажджлівае, але настрой выдатны.