Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

29 сакавіка гасцінна адчыніла дзверы музычна – літаратурная гасцёўня “На лукавіне Даўгавы”, запрашая сяброў на творчую вечарыну члена праўлення таварыства “Уздым”, кіраўніцы кутка рамёстваў “Зробім разам”, удзельніцы гурта “Натхненне” Леангіны Муйжніецы.

Склалася добрая традыцыя – гаспадар ці гаспадыня гасцёўны ў пачатку сустрэчы запальвае свечку, як сімвал агню, сонца, лёсу, духоўнай энергіі. У славян свечка не толькі абярэг, але і сімвал чалавечай душы. Полымя свечкі прыемна напаўняе пакой жывым святлом, узмацняючы адчуванне цяпла, утульнасці, міру і гармоніі. Святло свечкі робіць думкі і пачуцці мацнее. Вось і сустрэча атрымалася добрая, жыццёвыя расказы Леангіны змянялі адзін другога.



Пра наперсткі і тканіну ўсё ведае яна.
Гурт “Натхненне” з іголкі апранае,
Лепей за ўсіх шые нарады модныя,
Паясамі, бусамі  здзіўляе народ.
І чытае журналы мод,
Каб сіялі ты і я.
Гэта ўсё – Леангіна,
Наша добрая швея!

Вельмі цікава апавядала Леангіна  пра сваю працу швачкі, а прысутныя ўважліва слухалі яе меладычны голас. З усмешкай расказвала пра цікавыя выпадкі ў жыцці. Гасцей яна сустракала ў беларускім сцэнічным касцюме, які сама шыла.  Дэманстравала адзенне, якія яна зрабіла для гурта “Натхненне” – спадніцы, блузкі, галаўныя ўборы.

Да сустрэчы была падрыхтавана выстава паясоў і бусаў, якія пад  яе кіраўніцтвам зрабілі майстрыхі ў кутку рамёстваў “Зробім разам”. У нашай гасцёўні з’явілася яшчэ адна цікая лялька ў нацыянальным беларускім касцюме, якую зрабіла Леангіна. Усе разам вырашалі назваць яе Янінай,  у памяць аб кіраўніцы калектыва "Натхненне" Яніны Антонаўны Юзэфовіч.

Са словамі падзякі выступілі старшыня таварыства “Уздым” Лілія Воранава і намесніца старшыні таварыства Людміла Сінякова. Самая цікавае і важнае, што ў праекце, які сёлета сафінансуе гарадская дума, ёсць магчымасць закупіць матэрыялы для нашага кутка рамёстваў.

На  сустрэчы павольна вялася  размова за кубкам гарбаты. Прысутныя выказвалі сваё здзіўленне захапленням Леангіны, жадалі творчых поспехаў і здароўя.



Валянціна Ліпінская
вядучая мерапрыемстваў
у гасцёўне “На лукавіне Даўгавы”