19 красавіка ва ўтульнай гасцёўні Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» адбылася паэтычная вечарына «На лукавіне Даўгавы».
На гэты раз гаспадаром гасцінай быў Павел Васільевіч Плотнікаў. Запрашэнне на вечарыну стала для Паўла Васільевіча вялікай нечаканасцю, таму ён з вялікім хваляваннем і трапятаннем рыхтаваўся да гэтай сустрэчы.
"Павел Васільевіч - зорка нашай паэзіі", - так пра яго казала вядучая вечарыны Валянціна Ліпінская.
Гасцей вітала старшыня таварыства «Уздым» Лілія Воранава.
Гледачы з цяплом у душы слухалі вершы ў выкананні паэта, які прадэманстраваў не толькі паэтычнае майстэрства, але і цудоўны артыстызм, праявіў вакальныя даныя, выконваючы песні акапэльна.
Бард Алена Віткевіч выканала песні на вершы Паўла Плотнікава, музыку да якіх яна сама напісала. Адбылася прэм'ера песні на вершы П. Плотнікава "Чаромха" ў выкананні кіраўніка калектыву "Натхненне" Яніны Юзэфовіч. Прысутныя з радасцю падхапілі песню ў выкананні Зінаіды Сіліні "А гады ляцяць", якую яна прысвяціла Паўлу.
На працягу ўсяго мерапрыемства панавала цёплая і сяброўская атмасфера. Кожны з прысутных выказаў падзяку аўтару за яго талент, дапамогу ў творчасці маладых паэтаў, а арганізатарам сустрэчы за цёплы прыём і прыемна праведзены час сярод сяброў і аднадумцаў.
Наступнае мерапрыемства ў рамках праекту «На лукавіне Даўгавы», які фінансава падтрымала гарадская Дума, пройдзе ў траўні і аб'яднае ўсіх паэтаў горада розных нацыянальнасцяў.
https://www.uzdim.lv/be/home/news/274-charo-nyya-guki-paezii#sigProIda4804b2f05
Валянціна Ліпінская
вядучая сустрэчы