Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

 28 снежня 2024 года Дом культуры Саліене напоўніўся цёплым святочным настроем, таму што тут праходзіла "Калядная вечарынка".
Гэтае мерапрыемства стала сапраўднай святочнай прыгодай з разнастайнай канцэртнай праграмай з удзелам таленавітых артыстаў і калектываў. Яно захапіла гледачоў.Гістарычны танцавальны калектыў "Sudraba kurpīte" Дома культуры Саліене здзівіў элегантнасцю і аўтэнтычнымі танцавальнымі традыцыямі.
Энергічнае і творчае выступленне маладзёжнага танцавальнага калектыву выклікала непадробнае хваляванне. Вакальны ансамбль "Līgaviņas" Дома культуры Сілене парадаваў пачуццёвымі і меладычнымі выкананнямі мелодый.
Калектыў “Натхненне” беларускага культурна-асветніцкага  таварыства “Уздым” сваімі цудоўнымі выступамі прынёс інтэрнацыянальны настрой.Пасля канцэрта наведвальнікі маглі атрымліваць асалоду ад жывой музыкі і танчыць да позняга вечара ў сапраўднай атмасферы балю.
Дзякуй усім, хто быў на гэтым мерапрыемстве і стварыў незабыўную атмасферу свята!  Падзяка артыстам і калектывам, якія падарылі незабыўныя выступленні і падзяліліся сваім талентам.      Жадаем усім шчаслівага і паспяховага Новага года!


Salienas kultūras nams


Пераклад на беларускую мову

Людміла Сінякова