13 студзеня 2025 года ў Малінаве адбылося цудоўнае Каляднае мерапрыемства нацыянальных меншасцей "Гукі званоў".
Вельмі прыемная і цеплая сустрэча адбылася ў доме культуры Малінава з выканаўцамі Беларускага культурна-асветніцкага таварыства, якую арганізавала бібліятэка Малінава пад кіраўніцтвам Эльвіры Кокінай.
Для ўсіх гледачоў у зале не хапіла месца. Але гэта не перашкодзіла з радасцю ўдзельнічаць ў рытмічных танцах пад вясёлыя мелодыі. Ніхто не пайшоў дамоў апасля канцэрта з дрэнным настроем.
На свяце гучалі песні ў выкананні гурта "Натхненне", дуэта Рэгіны Родзікавай і Таццяны Багданавай, саліста Рыгора Старавойтава. Свае вершы чытала паэтка, старшыня таварыства “Уздым” Лілія Воранава.
Апасля канцэрта ўсе працягвалі спяваць сумесна за кубкам гарбаты. Атрымалася сустрэча Новага года па стараму каляндару, завязалася сяброўства паміж калектывамі нашага таварыства і Малінава.
Вялікае дзякуй за запрашэнне і супрацоўніцтва бібліятэцы Малінава і асабліва Эльвіры Кокінай. Спадзяемся, што наша сяброўства будзе доўгім і мы яшчэ не адзін раз сустрэнемся ў такой прыемнай і цікавай абстаноўцы.
Лілія Воранава
старшыня таварыства “Уздым”
https://www.uzdim.lv/be/home/news/268-guki-zvano#sigProIdd459f85986