Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Асабліва ў святочныя дні хоцацца рабіць добрыя справы, сустракацца з сябрамі, дапамагаць тым, каму не пашанцавала ў жыцці.
Падчас Калядаў   таварыства "Уздым" арганізавала сустрэчу з кліентамі гарадскога пансіаната. Тут заўсёды з адкрытым сэрцам чакаюць і з цеплынёй сустракаюць гасцей.
Вакальны гурт "Натхненне", выканаўцы Жанна Слядзеўская і Рыгор Старавойтаў, дуэт - Рэгіна Родзікава і Таццяна Багданава адправіліся са святочным калядным  канцэртам ў пансіанат.
Нам хацелася кожнаму прысутнаму падарыць кропельку радасці ў такі цудоўны час. Гледачам вельмі ж спадабаліся песні ў выкананні  саліста  Рыгора Старавойтава.
Сустрэча атрымалася цудоўнай і цеплай. Мы паабяцалі, што яшчэ не адзін раз сустрэнемся і прадоўжым знаёміць з нашымі творчымі калектывамі.



Лілія Воранава

старшыня таварыства “Уздым”