Прыняўшы запрашэнне таварыства «ISK» aдзначыць Дзень Лачплесіса, Дзень абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, год знаёмства і плённай працы з таварыствам «Уздым», гурт «Натхненне» з вялікай радасцю ўдзельнічаў у святкаванні зорнага карагода святаў.
У прасторным, утульным памяшканні, атрыманым год таму таварыствам «ISK», сабралася шмат членаў арганізацыі і гасцей. Удзельнікам інваліднага спартыўнага клуба спатрэбілася шмат сіл, цярплівасці і сродкаў, каб ажыццявіць задуманае. А наперадзе яшчэ больш клопатаў і выдаткаў.
Перад прысутнымі выступіў кіраўнік таварыства Юрый Рагозін, які павіншаваў ўсіх з надыходзячымі святамі. Удзельнікаў мерапрыемства віншаваў дэпутат гарадской думы Ігар Аляксеяў.
Адгучалі цёплыя словы віншаванняў, і пачаўся святочны канцэрт, які працягваўся больш двух гадзін з удзелам наша гурта «Натхненне». Гучалі песні на беларускай і латышскай мовах на словы Райманда Паулса, паэта нашага таварыства “Уздым” Станіслава Валодзькі («Ода бульбе»), а народныя песні гурт выканаў а капэла. Прагучала песня «Сіні лён» кампазітара Райманда Паулса на словы Альфрэда Крукліса на латышскай і беларускай мовах. Беларускі тэкст Ліліі Воранавай.
Вельмі спадабаліся прысутным песні на латышскай і беларускай мовах у выкананні Майі Калныні. Шмат гучала песен у выкананні членаў таварыства «ISK» пад гітару.
Прысутныя спявалі знаёмыя песні сумесна з выканаўцамі. Вельмі багата таварыства «ISK» на таленты! Ніхто не сумаваў, свята атрымалася выдатным! Дзякуем Вам, нашы сябры, за шчодры прыём і наша сяброўства.
Віншуем Вас са святамі і жадаем моцнага здароўя, цярпення і павагі ад гаражан!
https://www.uzdim.lv/be/home/news/254-svyatkuem-zorny-karagod-cvyata#sigProId9d2df3ec2a
Матэрыял падрыхтавала
Лілія Воранава
Старшыня таварыства “Уздым”