Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Сёлета ў праваслаўных і каталікоў супалі дні памінання продкаў - Дзімітрыеўская сусветная памінальная субота і Дзяды. Шанаванне мёртвых, малітвы аб душах памерлых,  святкаванне дзён памяці продкаў з'яўляецца неаддзельнай часткай гісторыі чалавецтва.

   У Беларусі да гэтага свята падрыхтоўваюцца асабліва: прыбіраюцца ў хаце, мыюцца ў лазні, гатуюць куццю і абавязкова ставяць на стол няцотную колькасць страў (больш за пяць), і запрашаюць сваіх дзядоў, адкрыўшы вокны і дзверы.

    Мы таксама старанна рыхтаваліся да гэтага свята. Памылі вокны ў нашай гасцінай, бо па павер'і духі прыходзяць праз вокны, вымелі смецце, наведалі могілкі (каталікі), адслужылі паніхіду ў царкве (праваслаўныя). А нашы гаспадыні  прыгатавалі нацыянальныя стравы і мы ўсе разам сабраліся  за памінальнай трапезай у павольнай, прыязнай атмасферы, каб успомніць сваіх продкаў і адзначыць восеньскія “Дзяды”.

    Старшыня таварыства “Уздым” Лілія Воранава пазнаёміла прысутных з традыцыямі  падрыхтоўкі да свята на Беларусі, асаблівасцямі трапезы і прыкметамі на “Дзяды”

    На стале стаяла няцотная колькасць нацыянальных страў і абавязкова куцця, якую двух відаў салодкую з мёдам і з грыбамі,  прыгатавала наша гаспадыня Вольга Паўловіч.

    Па традыцыі запалілі свечку і сябра нашага таварыства, Зінаіда Сіліня, прачытала малітву “Ойча наш”, а потым успаміналі сваіх продкаў, нагадвалі цікавыя гісторыі з іх жыцця.

    Успаміналі і  вялі размову пра   сваіх матуль, дзяцінства, аб добрых справах, пацешных момантах і іншых запамінальных сітуацыях. Многа было і радасці, і смутка.

     Лілія Воранава прачытала свой верш “Как хочется прижаться к маме!” Прысутныя не змаглі стрымаць сваіх слёз.

     Памінальная трапеза прадаўжалася новымі і новымі апавяданнямі  аб родных. Кожны хацеў расказаць цікавыя выпадкі са свайго жыцця.

     Віктар Бучэль ўспамінаў добрымі словамі сваю цешчу. Вёў размову пра жонку Таццяну, якая  калісьці была старшынёй нашага таварыства, а тры гады таму назад сышла ў іншы свет.

    У Беларусі духі памерлых заўсёды шанаваліся сваякамі. Іх не баяліся, а насупраць, прасілі абароны і прыслухоўваліся да «парад». І, трэба сказаць, нябожчыкі родзічы ахвотна прыходзяць на дапамогу. Так, пасля памінальнай трапезы свечку на стале тушаць хлебным мякішам або бліном, а напрамак дыму паказвае на маючыя адбыцца падзеі: калі дым ідзе ўнутр - дом чакае росквіт, а калі дым цягнецца да дзвярэй, то трэба чакаць нешта дрэннае.

    Вось і мы затушылі сваю свечку традыцыйна - бліном, а дымок нам паказаў на наш росквіт і прыемныя падзеі.

   А на наступны дзень, у нядзелю 3 лістапада,  у дзяцей беларускай школы “Вясёлка” прайшоў урок, прысвечаны святу “Дзяды”. Дзеці падрыхтавалі генеалагічнае дрэва сваёй сям’і, прыняслі сямейныя фотаздымкі. Разам с настаўніцай Людмілай Сіняковай і старшынёй таварыства Л. Воранавай, таксама ўспаміналі сваіх  дзядуль і бабуль,  знаёміліся з традыцыямі свята  “Дзяды”.

Матэрыял падрыхтавала

Лілія Воранава

старшыня таварыства “Уздым”

Как хочется прижаться к маме!

                                 Воронова Лилия

Как хочется прижаться к маме!
Как хочется обнять, поцеловать!
Я понимать всё стала лишь с годами,
Когда самой минуло - пятьдесят.

Глаза, подняв, смотрю я на иконы,
И слёзы, молча, сыплются из глаз.
Как жаль, что в молодые годы,
Тебя я не хотела понимать.

Сейчас тебя я посадила б в "красный угол",
Одела бы нарядно и тепло,
Тебе я целовала б, мама, руки,
Несказанно с тобой мне повезло!

С тобой хочу я посидеть у камина,
И все свои секреты рассказать.
Я их держу в своей душе отныне,
Мне некому их, мама, открывать.

За пальчик, помню, ты меня всегда держала,
Боясь,  свою дочурку потерять.
Твоё прикосновение я сегодня ощущала,
Глубокой ночью к пальчику опять.

Живу, грущу, давно сама уж мама,
Тебя мне не хватает каждый миг.
Какой же я была тогда упрямой, мама!
Из глубины души прорвался крик!

До всех хочу я сердцем достучаться,
Вы берегите матерей своих!
Ведь годы пролетят, как лошади промчатся,
В пустых заботах и делах мирских!

10.01 2019 г.