Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

“Веліч усякага рамяства, мабыць, перш за ўсё складаецца ў тым, што яно аб’ядноўвае людзей: бо нічога няма ўсвеце каштоўней, чым стасункі чалавека з чалавекам” Aнтуан- дэ-Сант Экзюперы.

5 сакавіка ў утульным памяшканні таварыства “Уздым” адбылося адкрыццё “Кутка рамёстваў”. Усе прысутныя з вялікай цікавасцю слухалі апавяданне старшыні таварыства “Уздым” Ліліі Воранавай. Яна падрабязна і грунтоўна вяла бяседу пра народныя традыцыі і рамёствы ў Беларусі, дыманстравала розныя вырабы з лазы, паперы, льна, тканіны, саломы і траў. 

Потым адбыўся практычны занятак. У ролі настаўніцы выступіла Леангіна Мужніецэ. Яна адказна падрыхтавалася да гэтай ролі. Прысутныя з вялікім стараннем і ахвотай рабілі пацерачкі-матанкі, якія потым ператварыліся у прыгожыя каралі. За працай хутка праляцеў час. Усе жартавалі, спявалі песні, шуткавалі, дзяліліся сваімі ўспамінамі з маленства. 

Хочацца сказаць: “Вялікі дзякуй арганізатарам і стваральнікам новай ідэі, напраўлення ў таварыстве “Уздым”.

Падрыхтавала Валянціна Ліпінская