Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

27 снежня ў Даўгаўпілскай гарадской думе прайшла штогадовая калядная сустрэча першага віцэ-мэра гарадской думы Аляксея Віктаравіча Васільева з прадстаўнікамі нацыянальна-культурных таварыстваў горада і ветэранскімі арганізацыямі.

Аляксей Віктаравіч павіншаваў прысутных з Навагоднімі святамі, падзякаваў за працу і ўручыў Навагоднія падарункі. А таксама ў сваёй прамове віцэ-мэр адзначыў: «Даўгаўпілс - самабытны і разнастайны як у моўным, так і ў рэлігійным сэнсе! Менавіта гэта і адрознівае наш горад ад шматлікіх іншых гарадоў нашай дзяржавы!!! Пажадаў людзям і нацыянальнасцям захаваць сваю самабытнасць, развівацца і верыць у будучыню! Толькі так мы захаваем традыцыі і звычаі нашага любімага Даўгаўпілса!!!»

Кіраўнікі грамадскіх арганізацый расказалі аб дасягненнях за 2023 год, падзяліліся вопытам работы мінулага года, праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца і падзяліліся планамі на будучыню. На сустрэчу з кіраўніцтвам горада была запрошана старшыня таварыства «Уздым» Лілія Воранава. У першую чаргу яна падзякавала гарадскую думу і асабіста Аляксея Віктаравіча за дапамогу аказаную ў правядзенні мерапрыемства з нагоды 30-годдзя таварыства “Уздым” і пятага Міжнароднага фестывалю беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры”, а таксама за дапамогу аказаную беларускай нядзельнай школе “Вясёлка”. Затым Лілія Воранава распавяла прысутным аб праведзенай працы таварыствам аб тым, што таварыства надае вялікую ўвагу нядзельнай школе, школьнікі ўдзельнічалі ў штогадовай спартыўнай алімпіядзе ў Рызе, прымалі ўдзел у святкаванні 20-годдзя Саюзу Беларусаў Латвіі, сёлета школе падоўжана ліцэнзія на тры гады, а таксама падзялілася планамі на будучыню.

У канцы веце-мэрам было прапанавана напісаць пісьмо Дзеду Марозу і зрабіць агульнае фота на памяць.

Жадаецца адзначыць, што такія цёплыя сустрэчы, ды яшчэ з такімі кіраўнікамі горада ўсяляюць надзею, што ў нас усё будзе добра!!!

Прэс-рэліз