Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў і вытанчанасць, разнастайнае выкарыстанне мясцовых прадуктаў, незвычайныя спосабы прыгатавання. Беларусы нашага таварыства старадаўнія рэцэпты беларускай кухні захавалі да нашых дзён і цікавасць да іх перадаюць у спадчыну сваім дзецям. Слаўна папрацаваўшы на гарадской талацэ па акультурванні горада, самыя актыўныя прадстаўнікі нашага таварыства сабраліся за агульным сталом, каб адсвяткаваць “Дзень беларускай кухні”, прымеркаваны да Вялікдня. Вялікую колькасць страў прыгатавалі старанныя гаспадыні. Зінаіда Сіліня прыгатавала вельмі сытную і смачную страву нашых бабуль пад назвай «поліўка». Вольга Паўловіч - жытныя бліны са скваркамі, Леангіна Муйжніецэ - налістнікі з тварагом, Жанна Раманоўская - дранікі з паджаркай... Кожная гаспадыня прэзентавала сваю страву пад песні нашых сяброў з Ліван Яўгена Пашкевіча і Лідзіі Знотыні. Стол ламіўся ад простых і ў той жа час вытанчаных страў. Тут быў велікодны куліч і запяканка, розныя бліны і бульбяная бабка, тарты і пірагі, каўбаса і сала... Усе ўспаміналі, як рыхтавалі іх дзядулі і бабулі, мамы і таты. Кожны ўспамінаў сваю самую смачную страву з дзяцінства. Дзень атрымаўся на славу: і папрацавалі, і адпачылі ўсе разам.

Прэс-рэліз