Знакавай атрымалася паездка дэлегацыі Беларускага таварыства “Уздым” і Цэнтра беларускай культуры на юбілейнае свята “Пазнай Беларусь”, прысвечанае 15-годдзю Беларускага таварыства “Сузор’е” і 10-годдзю ансамблю “Сузор’е”.
Светлы і чысты горад Рэзэкнэ сустрэў даўгаўпілчан цёплай, сонечнай пагодай і ветлівамі гаспадарамі свята.
Даўгаўпілс на свяце прадставіў танцавальный ансамбль “Лянок” Цэнтра беларускай культуры. Танцы “Ручнікі” і “Дываны”, якія танцоры выканалі з вялікім прафесіяналізмам, вельмі сардэчна прынялі гледачы. А выкананне “Полькі дробнай” з пераходам у “Падыспань” вызвала шквал эмоцый.
Мы, як гледачы, атрымалі глыбокую асалоду ад праслухоўвання песень “Сустрэча з домам” і “Купалінка”, якую разам з “Сузор’ем” выконвалі ўсе ўдзельнікі канцэрта, у тым ліку і наш “Лянок”.
Прыемным засталося ўражанне ад паказу слайдаў з фестывалю ў Рэзэкнэ, дзе была паказана наша “Купалінка”.
Заканчэннем свята было ўручэнне падарункаў і пажаданні далейшага супрацоўніцтва.
Іна Валюшка, старшыня Беларускага таварыства “Уздым”
Фота: Цэнтр беларускай культуры