Інфармацыя аб Беларускім культурна-асветніцкім таварыстве “Уздым” увайшла ў энцыклапедыю, выдадзеную ў Рэспубліцы Беларусь. Кніга называецца “Творчыя калектывы беларусаў замежжа”, інфармацыя пададзена на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Гэта другі том выдання “Творчыя калектывы беларусаў замежжа”, дапоўнены новымі дадзенымі. Кніга выдатнай друкарскай якасці, багата ілюстраваная фотаздымкамі з жыцця беларускай дыяспары ў розных краінах свету.

У даведачным стылі пададзена інфармацыя аб Беларускім культурна-асветніцкім таварыстве “Уздым”, паэце і адным з заснавальнікаў грамадскай арганізацыі Станіславе Валодзька, а таксама аб Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) і творчых калектывах.

Энцыклапедыя “Творчыя калектывы беларусаў замежжа”, ІІ том, выдадзена ў Мінску малым тыражом – усяго 114 экзэмпляраў. Гэта творчы праект Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адна кніга знаходзіцца ў бібліятэцы ЦБК у Даўгаўпілсе.

Інфармацыя падрыхтавана:

Жанна Раманоўская, кіраўніца Цэнтра беларускай культуры