Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” традыцыйна кожны год пасля зімы наведвае могілкі і наводзіць парадак на 15 магілах дзеячаў беларускага руху ў Даўгаўпілсе – ускладаюць кветкі і запальваюць свечкі.

Наведванне магілы – гэта даніна памяці і павагі памерламу. Ёсць дні, у якія традыцыя асабліва раіць наведванне магіл. Царкоўны расклад мае спецыяльныя даты, калі вернікам настойліва рэкамендуецца ездзіць на могілкі. Гэтыя дні называюцца бацькоўскімі. Звычайна яны ўсталёўваюцца перад Сёмухай. Радаўніца – вясновы дзень памінання памерлых, прыняты ва ўсходніх славян. Па царкоўным каноне, прыйшоўшы на могілкі, варта запаліць свечку і прачытаць малітву. Затым прыбраць магілу і моўчкі пастаяць, успамінаючы памерлага.

У першую палову 2021 года адышлі ў іншы свет многія знакамітыя асобы, якія былі членамі беларускага таварыства “Уздым”, чые імёны сталі часткай гісторыі. Гэта Яўціхій Канаплёў, Зянон Буры, Нікан Нікіцюк. Кожны з іх быў прыкметнай фігурай свайго часу, кожны з іх запомніўся сучаснікам выключна добрымі справамі. Іх імёны застануцца ў памяці нашчадкаў і члены таварыства “Уздым” будуць берагчы гэтую памяць і ў Дні памінання наведваць іх месцы пахавання.

Інфармацыя падрыхтавана:

Таццяна Дзянісава, член праўлення “Уздыма”

Фотаздымак Т.Дзянісавай