Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

24 красавіка 2021 года ў Латвіі праходзіла акцыя чысціні “Вялікая талака”, у якой прынялі ўдзел актывісты Даўгаўпілскага беларускага таварыства “Уздым”.

Таварыства “Уздым” удзельнічала ў грамадскай акцыі “Вялікая талака” другі год. Зноў мы прыбіралі тэрыторыю паміж гаражамі і чыгункай у мікрараёне Новы Фарштадт - так вырашылі на пасяджэнні Праўлення “Уздыма”, каб у арганізацыі склалася і замацавалася новая традыцыя калектыўных добрых спраў.

Як належыць, працавалі індывідуальна. За гадзіну сабралі 20 мяхоў бытавога смецця. Склалі іх у раёне скрыжавання вуліц Піекрастэс і Тарту, на наступны дзень смецце арганізавана вывязуць на палігон.

У талацэ ўдзельнічала 9 чалавек. Дзякуй, вам, неабыякавыя і актыўныя працаўнікі: Таццяна, Валерый, Лілія, Алёна, Яніна Антонаўна, Марына, Данута і Эміль!

Інфармацыя падрыхтавана:

Жанна Раманоўская, старшыня таварыства “Уздым”