Магчыма, любоў да роднага кутка і з’яднала беларусаў у гады перастройкі, на хвалі пад’ёму нацыянальнай самасвядомасці. Ужо ў 1990 годзе беларусы пачалі пошукі беларускіх каранёў на латгальскай зямлі. Энтузіастамі гэтай працы сталі Вольга Паўловіч і Таццяна Бучэль.
У 1991 годзе ўпершыню заявілі аб сабе на этнічнай радзіме, удзельнічаючы ў фестывалі “Браслаўскія зарніцы” з песняй “Купалінка”.
У 1992 годзе прайшла першая арганізацыйная канференцыя, ініцыатар - кіраўнік Балта –славянскага таварыства Людміла Каралёва. Мэта – далучыць беларусаў горада да культурна – асветніцкай працы. Далучыліся беларусы: Канстанцін Капуста, Мікала Навуменка, Пётр Коўзель, Ларыса і Віктар Ярашэвічы, Зенон і Павел Буры, Яўген Віршута, Валянціна Гарэлава, Яўгенія Заліўская, Віктар і Таццяна Бучэль, Мікола Паўловіч і Станіслаў Валодзька, Зінаіда Сіліня.
Заснавальнікамі таварыства сталі Канстацін Капуста, Станіслаў Валодзька, Зінаіда Сіліня, Іосіф Рэут, Мікола Навуменка, Ларыса Ярашэвіч, Яўгенія Гуляева, Яўген Шабуцкі, Зянон Буры, Мікола Паўловіч, Аляксандр Карнацэвіч.
У гэтым годзе быў створаны ансамбль “Купалінка”, заснавальніцай і першым кіраўніком была Яна Юзэфовіч.
1993 года 6 ліпеня Беларускае таварыства “Уздым” афіцыйна загэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Латвіі як грамадская арганізацыя беларусаў Даўгаўпілса.
1994 год быў вельмі плённы. У верасні 1994 года адкрыта Генеральнае консульства РБ у Даўгаўпілсе. З вялікай павагай сябры таварыства ўспамінаюць працу першага генеральнага консула РБ Анатоля Жаўтоўскага.
1994 год – І з’езд беларусаў Балтыі, мэта якога было аб’яднаць беларусаў прыбалтыйскіх краін. Дэлегаты: Вольга і Мікола Паўловічы, Віктар Ярашэвіч, Пётр Коўзель, Станіслаў Валодзька, Зінаіда Сіліня, Таццяна Бучэль.
1994 года 13 кастрычніка выйшаў першы нумар “Слова беларуса”, пазней “Беларус Латгаліі”. Рэдактарамі былі Станіслаў Валодзька, Таццяна Бучэль.
- У 1994 годзе старшынёй таварыства быў Мікола Паўловіч.
1995 год - таварыства атрымала сваё памяшканне на вуліцы Райня 31.
8 кастрычніка 1995 года пачала працаваць беларуская нядзельная школа. Арганізатарам і першай настаўніцай у беларускай школе была Вольга Паўловіч.
- У 1995 годзе старшынёй таварыства стаў Станіслаў Валодзька.
У 1996 годзе адкрыта мемарыяльная дошка на будынку беларускай гімназіі, якая існавала з 1922 па 1935 год.
У восені 1997 года адбыліся першыя Дні беларускай культуры. На свяце прысутнічала шмат гасцей з Мінску, Віцебску.
- У 1997 годзе старшынёй таварыства стала Таццяна Бучэль.
У гэты час у Даўгаўпілскім універсітэце існаваў факультатыў па вывучэнню беларускай мовы, студэнты займаліся навуковай працай. Беларускаю мову вывучалі да 2008 году. Фундатарам вывучэння беларускай мовы быў даўгаўпілскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі, ураджэнец Браслава Мар’ян Панкевіч.
На пяцігодзе “Уздыма” прагучала думка аб адкрыцці Цэнтра беларускай культуры, гэта было ў сакавіке 1998 года. Афіцыйная дата – красавік 1999 год. Адкрыццё адбылося 3 ліпеня. За ўсю гісторыю “Уздыма” Цэнтр беларускай культуры ўзначальвалі: Васіль Сямёнаў, Аляксандр Рудзь, Аляксандр Кохан, Барыс Іваноў. Зараз ЦБК узначальвае Жанна Раманоўская. Цэнтр беларускай культуры адзіны ў Латвіі.
- У 2003 годзе старшынёй таварыства стаў Барыс Іваноў.
Пашырыліся сувязі з Беларуссю. Мы наведалі Мінск, Магілёў, Полацк, Віцебск,Міёры, Вісагінас. Былі ўдзельнікамі фестываляў: “Славянскі базар”, “Браслаўскія зарніцы”, “Перабродская зорка”. Сталі ўдзельнікамі розных праектаў.
- У 2013 годзе таварыства стаў узначальваць Валеры Амбросаў.
Людміла Сінякова і Вольга Паўловіч - намеснікі старшыні таварыства.
У 2014 года сябры “Уздыма” адзначылі 20-годдзе дзейнасці таварыства . Пачаў працаваць сайт таварыства “Уздым”, рэдактарам якога была Людміла Сінякова.
- Са снежня 2015 года старшыня таварыства Людміла Сінякова.
Вольга Паўловіч і Алена Бучель - намеснікі старшыні таварыства.
- Са студзеня 2018 года таварыства "Уздым" узначаліла Жанна Раманоўская.
Таццяна Дзянісава - намеснік старшыні таварыства.
- У студзені 2022 года старшынёй Праўлення выбрана Іна Валюшка.
Лілія Воранава - намеснік старшыні таварыства.
- У жніўні 2022 года старшынёй таварыства стала Лілія Воранава,
Вольга Паўловіч - намеснік старшыні таварыства.
- У студзені 2024 года выбрана новае праўленне, якое ўзначаліла Лілія Воранава.
Людміла Сінякова - намеснік старшыні таварыства.
У таварыства ёсць
- свая газета “Уздым” (з 2015 года). Ідэя выдання газеты належыць Жанне Раманоўскай. Яна была рэдактарам газеты (№1-№4, №12-№25). Рэдактарамі газеты таксама былі Людміла Сінякова і Мікола Паўловіч (№5-№11, №26).
- З 2014 года працуе сайт www.uzdim.lv. Ідэя стварэння сайта – Людмілы Сіняковай.
- Беларуская нядзельная школа “Вясёлка” мае ліцезію. Аўтар вучэбнай праграмы Людміла Сінякова.
Аб дзейнасці таварыства выйшлі ў свет выданні:
- “Крокі “Уздыма”, аўтар Станіслаў Валодзька (1999 год)
- “Летопись белорусского культурно - просветительского общества “Уздым” (1993-2003)” пад рэдакцыяй Таццяны Бучэль (2003 год)
- “Уздым” на пачатку ХХІ стагоддзя” , аўтары Людміла Сінякова і Мікола Паўловіч (2013 год)
- “Вясёлка”- 25”, аўтары Людміла Сінякова і Мікола Паўловіч (2020 год)
- “Уздым” – 30”, аўтары Людміла Сінякова і Мікола Паўловіч (2023 год)
- Каляндар з фотаздымкамі на 2024 год, аўтар Людміла Сінякова (2023 год)
Трэба адзначыць, што кожны, кто прыйшоў у таварыства – гэта шчыры беларус ці беларуска. Кожны з іх талент, самабытнасць. Шмат людзей прайшло праз наша таварыства, але затрымаліся самыя шчырыя.
І сіяюць беларускія зоркі – Вольга і Мікалай Паўловічы, Любава Кавалёва, Станіслаў Валодзька, Павел Прозар, Яўген Голубеў, Галіна Сантоцкая, Яніна Юзэфовіч, Таццяна Піменава, Павел Плотнікаў, Лілія Воранава, Людміла Вілюма.
Засталіся ў гісторыі “Уздыма” выдатныя імёны - Анастасія Сазанкова, Зянон Буры, Валянціна Абушкевіч, Таццяна Бучэль, Марыя Сафронава, Еўціхій Канаплёў.
У сёняшні час таварыства ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Канстытуцыяй і існуючым законадаўствам Латвійскай Рэспублікі і Статутам таварыства на прынцыпах дэмакратыі і павагі нацыянальных інтарэсаў усіх народаў.
Мэта таварыства:
- садзеянне нацыянальнаму адраджэнню беларускай культуры, мовы, гістарычнай памяці;
- захоўванне і развіццю адукацыі.
- дапамога аб’яднанню беларусаў, якія па розным прычынам і ў розны час пакінулі Радзіму.
Таварыства садзейнічае актыўнаму аб’яднанню беларусаў і умацаванню дружбы беларусаў і латышоў.
Галоўнае накіраванне дзейнасці таварыства – культурна-асветніцкая праца.
Пры таварыстве арганізаваны:
- Гурт “Натхненне”, музычны кіраўнік Я. Юзэфовіч, мастацкі кіраўнік Лілія Воранава
- Творчая майстэрня “Зробім разам”, кіраўнік Леангіна Муйжніецэ
- Тэатральны гурт “Чароўны куфэрак”, кіраўнік Людміла Сінякова
- Беларуская нядзельная школа “Вясёлка”, куратар школы Людміла Сінякова, настаўнікі: Вольга Паўловіч, Таццяна Блізнакова.
Састаў таварыства 155 сяброў.