Праект для юбілеяў

Праект прысвечаны юбілейным датам беларускай арганізацыі. Ён даў магчымасць пазнаёміць з матэрыяламі, дакументамі, якія беражліва шмат гадоў збірае наш гісторык-краязнаўца Мікалай Паўлавіч.

Падчас святкавання дзён Славянскай культуры ў малой зале ДК была ўрачыста адкрыта выстаўка "Асоба. Літаратура. Тэатр ", прысвечаная дзейнасці беларусаў у даваенны час. Гэтая выстава потым працавала ў ЦБК, з яе матэрыяламі знакомілі школьнікаў горада.

16 кастрычніка экспазіцыя выставы абнавілася. Матэрыялы былі прысвечаны дзейнасці Сяргея Сахарава.

23 лістапада адкрылася выстава, прысвечаная 125 - годдзю жыхара горада, настаўніка беларускай школы, рэжысёра беларускага тэатра ў г.Даўгаўпілсе К. Аляксандравічу.

30 ліпеня прайшоў канцэрт калектыву «Ластаўкі» (кіраўнік Т.Піменава), прысвечаны 15-гадоваму юбілею ансамбля.

У ліпені выйшаў пяты нумар газеты «Уздым», прысвечаны дзейнасці беларусаў Латгаліі.

Моладзь творыць

Гэтай восенню пры беларускім культурна-асветніцкім таварыстве «Уздым» удзельнікі моладзевай групы, а таксама навучэнцы беларускай школы «Вясёлка» прынялі ўдзел у праекце „Baltkrievu tautas kultūrvēsturiskā mantojuma saglabāšana caur paaudžu saikni un baltkrievu svētdienas skolas attīstību”. Гэты праект ажыццяўляўся пры фінансаванні Даўгаўпілскай гарадской думы.

Выхаванцы беларускай школы прынялі ўдзел 5 кастрычніка ў адкрыццё новага навучальнага года ў беларускай школе і ў прэзентацыі кнігі А.Сазанковой «Рагнеда» ў Цэнтры беларускай культуры, якая была выдадзена пры фінансавай падтрымцы таварыства «Уздым». Удзельнікі моладзевай групы былі задзейнічаны ў вырабе вясельных букетаў, якія ў далейшым былі выкарыстаны ў свяце «Беларускі кірмаш».

Навучанне праходзіла пад кіраўніцтвам Аніты Юркевіч, якая навучыла пры дапамозе цукерак і спецыяльных матэрыялаў майстраваць прыгожыя букеты. Такая сумесная праца, несумненна, згуртавала калектыў і яшчэ больш зацікавіла ўдзельнікаў у рэалізацыі праекта. Здаецца, выраб букетаў дзявочае праца, але варта адзначыць, што маладыя людзі прымалі актыўны ўдзел і часцяком многія дэталі ў іх выходзілі больш арыгінальнымі. Асаблівая ўвага надавалася захаванню тэхнікі бяспекі.

Наступнай працай у рамках праекта стала выраб магнітаў з лагатыпам фестывалю “Беларускі кірмаш” у тэхніцы декупаж. Настаўнікам была Марыя Стокова. У даступнай форме і паслядоўна, была паказана тэхніка працы. Усім удзельнікам было вельмі цікава працаваць. Сумеснымі намаганнямі атрымалася незвычайнай прыгажосці карцінка, якую лёгка можна прыняць за намаляваную мастаком. Падчас правядзення «Беларускага кірмаша» была арганізаваная акцыя: прынясі кнігу на беларускай мове і атрымай у падарунак магніт з лагатыпам кірмаша. Кнігі, абмененыя на магніцікі, занялі годнае месца ў народнай бібліятэцы пры культурна-асветніцкім таварыстве «Уздым» і ЦБК. Гэта поўны збор твораў Якуба Коласа, руска-беларускія слоўнікі, дзіцячая літаратура, зборнікі вершаў.

Моладзевая група, арганізаваная ў гэтым годзе пры грамадстве «Уздым», працягне сваю працу па рэалізацыі новага праекту «Baltkrievijas suvenīru bagātā pasaule». У рамках гэтага праекта плануецца праца моладзевай групы з дзецьмі з парушэннямі слыху, якія навучаюцца ў Даўгаўпілскай лагапедычнай школе - інтэрнат - цэнтры развіцця.

-Алена Радзіванава,Член моладзевай группы пры таварыстве “Уздым”-

Фатаграфii