Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

27 снежня 2019 года ў Цэнтры беларускай культуры адбыўся творчы вечар сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодзькі.

Тут  ён падараваў ЦБК і таварыству “Уздым”, нядаўна убачыўшыя свет, свае кнігі на беларускай і рускай мовах “На гэтай зямлі” і “Под небом Родины”, дзе апублікаваны вершы, навэлы і п’еса. А таксама – складзены ім, ужо шосты па ліку, зборнік песен даўгаўпілскіх аўтараў “Песенный город”. Гэтыя кнігі і зборнік выдадзены Таварыствам Латвійска-Беларускай садружнасці пры фінансавай падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы.

На вечары прагучалі песні ў выкананні ансамбляў ЦБК і “Уздыма” “Спадчына” (кір. Яніна Юзэфовіч) і “Купалінка” (кір. Вячаслаў Пятроў), саліста з літоўскага Вісагінаса Сяргея Шабадалава, дуэта з Ліван Яўгена Пашкевіча і Лідзіі Знотыні, даўгаўпілскіх спевакоў Андрэя Парневіча, Вэлты Лоцэ, Рэгіны Родзікавай і Таццяны Багданавай. Гэта песні на словы Станіслава Валодзькі: “Ручнік”, “Матчына мова”, “Матулін пірог”, “Касцёр для дваіх”, “Наш масток”, “Зязюля”, “Рабіны”, “Беларускі дом”, “У Вечного огня”, “Колодезный журавль”, “Полынь и медуница”, “Ты чаще стучался…”, “В твой День рождения”, “Признание”, “Элегия” і, перакладзеныя ім на беларускую мову з рускай, украінскай і латышскай, аўтарскія і народныя песні: “Гасподзь благаслвіў” “Галіна”, “У расквітнелым садзе”, “Месяц на небе”, “Ой, вырасла ружачка”. Аўтары музыкі гэтых песен: Яўген Лівіцін, Альберт Белусь, Мікола Яцкоў, Анатоль Мядзведзеў, Эдуард Вартанаў, Дзмітрый Пятровіч, Александр Рудзь і Віктар Антонаў; аўтары перакладзеных песен: Анатоль Рубінаў і Алена Васілёк.

Вершы Станіслава Валодзькі прачыталі сябры “Уздыма” Галіна Сантоцкая – “Міхалішскі касцёл”, “Няхай бяроза…”, Валянціна Анікіна – “Язмін”, “Латгалія” і Анастасія Сазанкова – “Матчыны зёлкі”.

На імпрэзе нямала добрых слоў было сказана ўдзельнікамі канцэрта, а таксама дырэктарам ЦБК і старшынёй таварыства “Уздым” Жаннай Раманоўскай, сябрамі праўлення “Уздыма” Інай Валюшка і Таццянай Дзянісавай, сябрамі Рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса Паўлам Плотнікавым, Валянцінай Пруднікавай, Яўціхіем Канаплёвым, Людмілай Вілюмэ, Таццянай Салцэвіч і Таццянай Аляксеевай. Тут Станіслаў Валодзька атрымаў аўтарскія экзэмпляры, толькі што выдадзенай Рускай пісьменніцкай арганізацыяй, кнігі “Радуга жизни”, дзе надрукаваны і яго вершы.

Прэс-рэліз

Прэс-фота