Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

Падведзены вынікі конкурсу праектаў “Культура” для арганізацый беларусаў замежжа, які праводзіць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Праект беларускага таварыства “Уздым” па выданні друкаванай газеты адзначаны дыпломам і памятным сувенірам.

25 кастрычніка 2019 года ў Мінску, у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур Міністэрства культуры РБ, адбылося ўручэнне сертыфікатаў удзельнікам творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх аматарскіх калектываў, якія паспяхова прайшлі навучэнне на базе арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, прафесійных калектываў мастацкай творчасці Беларусі.

На ўрачыстасці таксама былі ўручаны дыпломы і памятныя сувеніры пераможцам конкурсу “Культура”. У іх ліку - праект беларускага культурна-асветнага таварыства “Уздым” па выданні друкаванай газеты ў 2018 годзе.

Аўтар праекта - старшыня “Уздыма” Жанна Раманоўская.

Інфармацыя падрыхтавана:
“Уздым”