Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

6 кастрычніка 2019 года пачаўся новы навучальны год у нядзельнай беларускай школе “Вясёлка”. На святочным занятку кожны выхаванец атрымаў у падарунак кнігу пра Беларусь. Кнігі дзецям і бібліятэцы беларускага таварыства “Уздым” перадаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвіі Васіль Марковіч.

Пасол РБ у ЛР В.Марковіч прыняў удзел у фестывалі “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” 4 кастрычніка і прывёз у падарунак Беларускаму культурна-асветнаму таварыству “Уздым” камплект кніг. У іх ліку былі кнігі “Беларусь - мая Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку».

На святочным мерапрыемстве Дня ведаў старшыня “Уздыма” Жанна Раманоўская павіншавала педагогаў, вучняў і іх бацькоў з новым навучальным годам, пажадала поспехаў у займальным навучальным працэсе і перадала кніжны падарунак пасольства Беларусі ў Латвіі - энцыклапедыі, казкі, вершы, размалёўкі, пропісы, часопісы.

Інфармацыя падрыхтавана:
“Уздым”