Паважаныя члены таварыства «Уздым»!

Рашэннем Праўлення Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», 12 сакавіка 2019 года склікаецца Агульны сход таварыства «Уздым». Пачатак – у 18:00.

Парадак дня:

1. Справаздача таварыства «Уздым» аб дзейнасці за 2018 год (дакладчык - старшыня «Уздыма» Жанна Раманоўская),

2. Справаздача Рэвізійнай камісіі аб фінансавых паказчыках таварыства «Уздым» за 2018 год (дакладчык - член Рэвізійнай камісіі Наталля Вайнэнэ),

3. Зацвярджэнне Гадавой справаздачы таварыства «Уздым» за 2018 год для далейшай здачы ў Службу дзяржаўных даходаў (дакладчык - намеснік старшыні «Уздыма» Таццяна Дзянісава),

4. Іншае.

З павагай,

Жанна Раманоўская