6 лютага 2019 года стартаваў конкурс дзіцячых малюнкаў «Беларусь мая», арганізатарамі якога выступілі Цэнтр беларускай культуры, Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым». Вынікам праекта стане адкрыццё выставы і ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў.

 

Палажэнне

аб правядзенні конкурсу малюнкаў

"Беларусь мая",

прысвечанага 100-годдзю нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь

Мэты конкурсу:

  1. 1. Спрыянне пашырэнню кругагляду школьнікаў і павышэнню іх цікавасці да гісторыі і культуры Беларусі,
  2. 2. Раскрыццё творчага мыслення і патэнцыялу падрастаючага пакалення,
  3. 3. Падрыхтоўка ілюстрацыйнага матэрыялу для выставы малюнкаў.

 

Тэма конкурсу:

Рэспубліка Беларусь – яе сімвалы, прырода, гарады, помнікі архітэктуры, нацыянальныя касцюмы, дарагія сэрцу куткі і аб'екты.

Мэтавая аўдыторыя:

Вучні 1-9 класаў г.Даўгаўпілса. Узроставыя групы: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-15 гадоў.

 

Тэрміны конкурсу:

  1. 1. Аб'ява конкурсу малюнкаў "Беларусь мая" - 6 лютага 2019 года,
  2. 2. Час падачы малюнкаў на конкурс - у Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1А) – да 1 чэрвеня 2019 года,
  3. 3. Адкрыццё выставы малюнкаў, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу да 3 ліпеня 2019 года.

 

Патрабаванні да конкурсных прац:

На конкурс прымаюцца арыгіналы малюнкаў, якія адпавядаюць тэме, выкананыя на паперы ў любой графічнай тэхніцы. Фармат працы - А3 або А4. На адваротным баку малюнка неабходна ўказаць разборліва: імя, прозвішча і ўзрост аўтара; імя, прозвішча і кантактны тэлефон педагога або аднаго з бацькоў; назва школы або арганізацыі.

 

Падвядзенне вынікаў:

Рашэннем журы ў кожнай узроставай групе будуць вызначаныя пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы за I месца, II месца і III месца. Усе ўдзельнікі конкурсу малюнкаў будуць адзначаны лістамі. Конкурсныя малюнкі будуць прадстаўлены на выставе «Беларусь мая». На яе адкрыцці адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў і ўзнагароджанне яго ўдзельнікаў.

 

Асаблівыя ўмовы:

Аўтар, падаючы заяўку на ўдзел у конкурсе малюнкаў, згаджаецца на выкарыстанне яго працы ў ілюстрацыйных і выставачных мэтах, публікацыях, мас-медыя і г.д.. Малюнкі, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца. Захаванне аўтарскіх правоў гарантаванае. Арганізатары конкурсу і члены журы маюць права засноўваць спецыяльныя прызы для заахвочвання канкурсантаў.

 

Арганізатары конкурсу:

Цэнтр беларускай культуры, Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» у супрацоўніцтве з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.

Кантакты:

Каардынатар праекта - Жанна Раманоўская

 (тэл. +371 20374840, + 371 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).