Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

5 год запар вучні беларускай нядзельнай школы “Вясёлка” прымаюць удзел у спартыўным свяце „Vienoti sportā”, якое арганізоўвае Латвійская Алімпійская Акадэмія. Свята адбылося 22 красавіка ў Рызе ў Алімпійскім цэнтры. Больш за 400 дзяцей з 22 нацыянальных культурных таварыстваў удзельнічалі ў свяце. Да традыцый Алімпійскіх гульняў далучыліся дзеці розных нацыянальнасцяў: эстонцы, немцы, палякі, латышы, рускія, малдавані, беларусы, армяні, яўрэі, літоўцы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі Раймандс Вэйоніс. Ён адзначыў, што ўсіх удзельнікаў спаборніцтва аб’ядноўвае спорт у вялікую каманду -  спартсмены, настаўнікі, сям’я і сябры.

Удзельнікаў свята вітаў прэзідэнт Латвійскай Алімпійскай Акадэміі Іван Клеменцьеў, прэзідэнт Латвійскага Алімпійскага камітэта Алдонс Урублеўскі, рэктар Латвійскай Спартыўнай педагагічнай акадэміі  Яніс Жыдэнс, старшыня Латвійскай асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Рафі Хараджанян.

Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Кожны ўдзельнік меў магчымасць паказаць сябе індывідуальна ў розных цікавых відах спорта: прыжкі, кіданне ў мішэнь мяча, бег і інш. Прымаючы ўдзел у індывідуальных спаборніцтвах, трэба было набраць не меньш за 7 адзнак. Усе нашы дзеці атрымалі ўзнагароды - кепкі. 

А потым пачаліся камандныя спаборніцтвы: футбол, народны мяч, перацягванне ліны, эстафеты. Дзеці актыўна, са спартыўным запалам абаранялі гонар сваей школы і горада. У складзе нашай каманды былі: Караліна Казачонак, Лайма і Лаліта Казлоўскія, Вераніка Данесевіч, Элеанора Марчанка, Павел Кузьміч, Ягор Канавалаў, Надзея і Марына Чарновы, Сафія Блізнакова.

Выказваем падзяку за дапамогу ў арганізацыі транспарту для паездкі ў Рыгу старшыні таварыства “Уздым” Жанне Раманоўскай; за падрыхтаваны праект, які фінансуецца гарадской думай, у рамках якога школа набыла спартыўную форму, настаўніцы Людміле Сіняковай; настаўніцам Вользе Паўловіч і Алене Радзівонавай за  ўдзел у свяце „Vienoti sportā”; бацькам – Айне Марчанка, Віктару Блізнакову, Вікторыі Канавалавай, Таццяне Дзянісавай.

Свята падтрымалі: міністэрства адукацыі, Латвійскі Алімпійскі камітэт, дэпартамент адукацыі, культуры і спорта Рыжскай думы, Латвійская педагагічная акадэмія і амбасада Польшчы ў Латвіі.

Галоўнае ў спартыўным спаборніцтве не перамога, а ўдзел.

Удзел “Вясёлкі” у спартакіядзе адбыўся ў рамках праекта “Развіццё беларускай нядзельнай школы”, які рэалізуе беларускае таварыства “Уздым” і які атрымаў фінансавую дапамогу Фонда падтрымкі NVO Даўгаўпілскай гарадской думы.

Інфармацыя падрыхтавана:

Вольга Паўловіч, настаўніца беларускай школы “Вясёлка”