Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

27 мая 2018 гада ў беларускай нядзельнай школе "Вясёлка" адбылося свята «Апошняга званка». На незвычайны, апошні, адкрыты ўрок у гэтым навучальным годзе былі запрошаны Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе У.В. Клімаў, консул А.У. Струнеўская, настаўніца Дзяржаўнай установы адукацыі «Браслаўская гімназія" У.І. Чэркас разам з вучаніцай.

Свята "Апошні званок" пачалося цікавым урокам, які прысвяцілі творчасці знакамітага беларускага дзіцячага пісьменніка - Янкі Маўра, ураджэнца Латвіі. У гэтым годзе мы адзначаем яго 135 гаддзе са дня нараджэння. Дзеці ўспаміналі тое, што ўжо вывучалі пра пісьменніка, некаторая інфармацыя была для іх новая. Увесь урок суправаджаўся кампутарнай прэзентацыяй на экране. Вучні адказвалі на пытанні, складалі пазлы па кнігах Я.Маўра, вырашалі крыжаванку. Дапамагалі дзецям іх бацькі.

Напрыканцы занятка былі падведзены вынікі Міжнароднага конкурса малюнкаў па аповесці “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра, які падтрымалі Цэнтр беларускай культуры, аддзелы адукацыі  Браслаўскага і Глыбоцкага раёнаў. 

Ва ўзроставай групе 13-16 год дыплом за I месца атрымала Толсцік Вікторыя з Глыбоцкага раёна, за  II – Чарновы Надзея и Марына (беларуская нядзельная школа «Вясёлка», Даўгаўпілс).

Ва ўзроставай  групе 9-12 год дыплом за I месца Чэркас Анастасія з Браслава, II – Садоўскі Мікалай з Глыбоцкага раёна, III –Марчанка Элеанора і Данесевіч Вераніка (беларуская нядзельная школа «Вясёлка», Даўгаўпілс).

Усім дзецям былі ўручаны падзякі за ўдзел у конкурсе. Пераможцы атрымалі памятныя падарункі ад таварыства “Уздым”, Цэнтра беларускай культуры і Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.

У беларускай нядзельнай школе прагучаў апошні ў гэтым навучальным годзе званок. Сёлета школу скончылі  Караліна Казачонак, Надзея Чарнова, Марына Чарнова. Права даць апошні званок было прадастаўлена самай маленькай вучаніцы школы Аляксандры Лазовіка разам з маці. Віншавалі выпускнікоў песняй Сафія Блізнакова і Дарына Растоўска. У іх выкананні прагучала латышская народная песня ў перакладзе на беларускую мову С. Валодзькі.

Паколькі праграма «Беларуская нядзельная школа» зараз ліцэнзавана, у гэтым годзе мы ўпершыню ўручылі дзецям дыпломы аб заканчэнні школы. Выпускнікі атрымалі падарункі ад Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і грамадства "Уздым". Са словамі віншавання выступілі Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў, консул Антаніна Струнеўская, бацькі і госці свята.

Прагучаў апошні званок!

Але наперадзе ў «Вясёлкі» яшчэ шмат ідэй, планаў, супрацоўніцтва, у тым ліку са школамі ў Беларусі.

Так з настаўнікамі Браслаўскай гімназіі Беларуская нядзельная школа "Вясёлка" сустракаецца не першы раз. Педагогі гімназіі ўдзельнічалі ў міжнародным семінары, прысвечаным пытанням развіцця беларускай школы, які адбыўся ў 2015 годзе ў Даўгаўпілсе. А потым па запрашэнню адміністрацыі Браслаўскай гімназіі нашы выхаванцы разам з бацькамі і настаўніцай Вольгай Паўловіч прынялі ўдзел у міжнародным лінгвакультаралагічным лагеры ў студзене 2017 года ў Браславе.

Свята “Апошні званок” адбылося ў рамках праекта “Baltkrievu brivdienas skolas attīstība”, які рэалізуе беларускае таварытсва “Уздым” і які атрымаў фінансавую дапамогу Фонда падтрымкі NVO Даўгаўпілскай гарадской думы.

Матэрыял падрыхтавалі:

настаўніцы беларускай нядзельнай школы “Вясёлка” Л.Сінякова і А.Радзівонава