У нядзелю, 13 студзеня 2019 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры весела і заўзята адзначылі традыцыйнае свята беларускіх Каляд, арганізаванае беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым”.


Сярод мноства святаў у календары беларусаў адным з самых значных можна лічыць менавіта Каляды, сутнасць якіх сваёй весялосцю і аптымізмам зацвердзіць веру ў непазбежнасць перамогі добрых сіл над сіламі зла. На Каляды ладзілі кірмашы і святочныя гулянні, танцы, вадзіліся карагоды, разыгрываліся невялікія імправізаваныя сцэнкі і г.д.

Па традыцыі, таварыства “Уздым” штогод праводзіць гэты вясёлае свята, збіраючы разам не толькі членаў таварыства, але і яго сяброў. Вось і на гэты раз на святочным вечары яблыку няма дзе было ўпасці. Тэатральныя гумарыстычныя міні-спектаклі, карагоды, вясёлыя танцы, лірычныя і забіяцкія беларускія песні, выступленні карнавальных масак і многае іншае захапіла ўсіх і нікога не пакінула безудзельным і абыякавым.

Мабыць, усе госці ўнеслі сваю лепту ў вясёлую атмасферу свята сваімі выступленнямі; як і належыць у калядныя дні, яны жадалі росквіту і дабрабыту гасціннаму Беларускаму дому, а таксама асабліва адзначалі, што такія “нефармальныя” мерапрыемствы як нельга лепш аб'ядноўваюць і гуртуюць людзей.

Інфармацыя падрыхтавана:
член «Уздыма» М.Іванцэвіч