18 лістапада 2018 года на ўрачыстым вечары ў гонар стагоддзя Латвійскай Рэспублікі ў Даўгаўпілскім тэатры былі ўручаны «Узнагароды года» Даўгаўпілскай гарадской думы. У ліку ўзнагароджаных - член Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» Валянціна Пурвінская.

Валянціна Міхайлаўна Пурвінская па адукацыі педагог, шмат гадоў адпрацавала ў школах Рыгі і Даўгаўпілса. На заслужаны адпачынак пайшла з пасады завуча Спартыўнай валейбольнай школы. З 2011 года В.Пурвінская ўзначальвае таварыства «Крона» - вялікую грамадскую арганізацыю ветэранаў Лакаматыварэмонтнага завода, якая шырока вядомая ў Даўгаўпілсе сваёй актыўнай дзейнасцю. Яе сябры - частыя госці на мерапрыемствах Цэнтра беларускай культуры і Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым». Каб умацаваць гэтыя сувязі, Валянціна Міхайлаўна стала членам «Уздыма».

На «Узнагароду года» Даўгаўпілскай гарадской думы к 18 лістапада В.Пурвінскую вылучыла Аб'яднанне грамадскіх арганізацый пенсіянераў «Варавікснэ».

У Даўгаўпілскім тэатры на цырымоніі святкавання 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі В.М.Пурвіинскай былі ўручаны Ганаровая грамата Даўгаўпілскай гарадской думы і Сярэбраны знак пашаны.

Нашы сардэчныя віншаванні - Валянціне Міхайлаўне Пурвінскай!

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Жанна Раманоўская,

Прэс-фота