Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Беларускае
культурна-асветніцкае
таварыства
Slider

3 верасня 2020 года Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Ілля Віктаравіч Лапуць уручыў консульскі патэнт у МЗС Латвіі, такім чынам завяршыўшы працэдуру акрэдытацыі, і прыступіў да выканання дыпламатычных абавязкаў у поўным аб'ёме. Новы кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва сустрэўся з мэрам Даўгаўпілса І.Прэлатавым, пазнаёміўся з актывам дыяспары.

Да назначэння ў Даўгаўпілс Ілля Лапуць узначальваў кіраванне інфармацыйнай бяспекі і тэхналогій Міністэрства замежных спраў РБ, яшчэ раней быў 1-м сакратаром консульскага аддзела пасольства РБ у ЛР. Цяперашняя камандзіроўка – трэцяя ў Латвію, таму краіна дыпламату добра знаёмая. Пра гэта ў тым ліку ішла размова на сустрэчы з калектывам Цэнтра беларускай культуры і праўленнем Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.

Беларусы Даўгаўпілса новага консула сустрэлі па старадаўняй традыцыі – з хлебам-соллю. Кіраўніца ЦБК і “Уздыма” Жанна Раманоўская, уручаючы дыпламату каравай, выказала надзею на плённае, узаемавыгаднае супрацоўніцтва. У сваю чаргу, Генконсул Ілля Лапуць падарыў Беларускаму дому ільняны камплект ручной працы і пажадаў далейшага росквіту на карысць беларускай культуры.

Дыпламату правялі экскурсію, азнаёмілі з асноўнымі экспазіцыямі, музеем “Беларуская хатка”. Гутарка працягнулася за кубкам чаю.

Цэнтр беларускай культуры